Друзья


Информация

Фирмы, организации, компании,  магазины,  салоны Бреста
История, культура


Очерки, заметки, репортажи о Бресте и Брестчине
Брест, писатели Берестейщины, Лявон  Валасюк

Материал раздела не может быть воспроизведен
полностью или частично без разрешения
администратора сайта и автора работ


В СОДЕРЖАНИЕ

   Гісторыя Граеўкі і школы №16 горада Брэста
    На граеўскай вуліцы з гучнай назвай “Чырвонагвардзейская” ( хаця назва не мае аніякага дачынення да гэтага раёна горада Брэста) стаіць прывабная пасля рэканструкцыі і рамонту школа № 16, тая самая школа, у якой я правучыўся з першага па дзесяты клас, у якой вырас у семнаццацігадовага юнака. Школа... Як многа сэнса ў гэтым слове для мяне. Бо першай школай, куды я трапіў са старэйшымі таварышамі, была для мяне старэнькая школа на хутары Пакупчыкі за некалькі кіламетраў ад нашай вёскі, што паміж Жабінкай і Кобрынам. І тое незабыўнае ўражанне ў мяне засталося на ўсё жыццё, бо і на новагодняй ёлцы там пабываў зімою, і выйграў у латарэю смачны падарунак. Успамін пра тую школу не – не ды прыходзіць да мяне часам, калі трапляеш ў нейкую школу па справах ці проста праходзіш па гораду побач са школай.
Брест, Граевка, Леонид Волосюк    Але мая школа – граеўская - шаснаццатая. Ды і жыву я непадалёк ад яе, і бачу яе амаль кожны дзень, калі праязджаю ці праходжу міма яе. Не так даўно пасля рэканструкцыі і рамонту яна набыла той патрэбны выгляд, які павінен прысутнічаць у цяперашні час. І мяне гэта радуе. Бо ў маёй школы ёсць і свая цікавая асабістая гісторыя, як і гісторыя кожнай краіны, гісторыя кожнага асобнага кахання, якое, дарэчы, і мяне напаткала ў сценах роднай шаснаццатай школы.
   Усё, канечне, пачыналася значна раней у гісторыі маёй школы, бо шаснаццатай яна стала ў 1961 годзе ў будынку па вуліцы Гурава непадалёк ад вуліцы Чырвонагвардзейскай (усё побач). І знаходзілася там усяго адзін год, бо ўжо ў наступным 1962 годзе адчыніў дзверы па вуліцы Чырвонагвардзейскай новы будынак пабудаванай школы, дырэктарам якой стаў цудоўны чалавек, франтавік Макараў Іван Васільевіч. З 1963 года школа стала ўжо маёй роднай, хаця давялося год – другі вучыцца побач у аднім двары ў будынку драўлянай, былой школы №40, дырэктарам якой быў да 1962 года Трутнеў Арцём Касьянавіч.
Брест, Граевка, Леонид Волосюк    У мінулым ужо стагоддзі надыйшоў час, калі маёй школе сталі патрэбнымі новыя памяшкані для вучобы, новыя карпусы. Таму будаўнікі спачатку пачалі разбураць старую драўляную школу №40, без якой цяжка было ўяўляць і цагляы будынак, але так стала патрэбна. І калі там корпаліся старэйшыя вучні, то лабарантка кабінета хіміі Раіса Пятроўна Буланда ( дарэчы, аматар – краязнаўца) папрасіла іх прыносіць цікавыя старыя рэчы, якія трапяць у час працы на старой школе. Быў момант, калі пад старой абшыўкай сцяны натрапілі на вялікую колькасць кніжак, сшыткаў і розных іншых паперак. Але асобнай знаходкай стала медная гільза – трубка (капсула), запаяная з аднаго боку. Спачатку хлоцы злякаліся, падумаўшы, што гэта снарад ці міна, але хутка супакоіліся, калі настаўнік фізкультуры Раман Савельевіч Беразавы патрымаў яе ў руках. Дык вось у той меднай капсуле аказалася пасланне да нашчадкаў, напісанае на польскай мове на вашчонай паперы – тканіне ўборыстым почаркам, згорнутае ў шчыльную трубачку. Яно выдатна захавалася. І пераклаў той польскі тэкст на расейскую мову настаўнік фізікі СШ№16, жыхар Граеўкі, Генрых Тамашавіч Стыбаневіч. У тым пасланні была цікавая інфармацыя пра школу і пра регіён горада.
   Так раптам школа стала ўладальніцай унікальнага дакумента пра гісторыю Граеўскага прадмесця, пра гісторыю старой школы. А аўтарам таго паслання ад 16 ліпеня 1932 года быў дырэктар драўлянай польскай школы Францішак Чэрнак.
   Тэрыторыя сучаснай Граеўкі горада Брэста з’яўлялася некалі часткай вялікіх зямельных уладанняў, гаспадаром якіх быў Мяржэўскі, арганізатар паўстанчаскіх атрадаў у 1831 годзе, згнаны з дзяржавы з канфіскацыяй зямель рускімі захопніцкімі ўладамі. Адабраныя землі расійскія ўлады аддалі тым мясцовым жыхарам, якія аказвалі дапамогу ў праследванні паўстанцаў і ў падаўленні Польскага народнага руха. На месцы палаца былога гаспадара яшчэ не так даўно стаяў каталіцкі крыж на вуліцы Чырвонагвардзейскай ( былая вуліца Легіёнаў), які паставіў у памяць ідэй Мяржэўскага адзін з адданых яму прыдворных слуг.
Брест, Граевка, Леонид Волосюк    У 1883 годзе на тэрыторыі, якая належала вёсцы Бярозаўка, пачалі з’яўляцца прыватныя пабудовы. Так як гэта тэрыторыя толькі пачынала засяляцца людзьмі, то было шмат месца для будаўніцтва (быў свабодны выбар месца будаўніцтва), таму гэта мясцовасць атрымала назву “Слабодка”, якая захавалася да канца 30-х гадоў мінулага стагоддзя ў ваенных штабных планах і на размоўным узроўні. Назва “Граеўская Слабодка” вядзе адлік ад моманта праекта чыгункі БРЭСТ – ГРАЕВА, па якой у напрамку Граева (Польшча) прылягалі новапабудаваныя пасяленні па правы бок чыгуначнага палатна.
   Але расшырэнне гэтай слабады вялося з цяжкасцямі з – за таго, што расійскія ўлады давалі прывілеі для набыту зямлі толькі сваёй жандармерыі і заслужаным вайскоўцам, якія жылі там аж да самай вайны. А набыць зямлю грамадзянам, якія не належалі да гэтых катэгорый, было вельмі цяжка. Таксама тармазілі забудову завышаныя патрабаванні ваенных уладаў тагачаснай крэпасці.
   У 1912 годзе гарадскія ўлады Брэста звярнуліся з просьбай у Міністэрства фінансаў аб уключэнні Граеўскай Слабодкі ў межы горада, але безпаспяхова. І толькі захопніцкія ўлады Германіі ў час Першай сусветнай вайны ўвялі гэту тэрыторыю ў межы Брэста, але яшчэ да 1929 года жыхары прадмесця плацілі падаткі і гораду і раёну.
Брест, Граевка, Леонид Волосюк   У 1925 годзе было створана Таварыства Работнікаў Чыгункі, якое набыло ад Пашкевіча, гаспадара часткі той даўняй вялікай зямельнай уласнасці (64 гектары зямлі за 105 тысяч злотых). Гэта тэрыторыя была падзелена на 230 частак, якія паслужылі пачаткам стварэння новага пасялення “БРЭСТ – НОВЫ”. Гэта пасяленне сумесна з былой Граеўскай Слабодкай ад 1 чэрвеня 1929 года (ад моманта ўключэння гэтай тэрыторыі ў межы горада Брэста) мае назву “Граеўскага Прадмесця”.
   Участак пад №18 на вуліцы Гранічнай (сучасная вуліца Карасёва) быў куплены Магістратам горада Брэста ў Капровіча Яна за 3500 злотых пад будаўніцтва будынка школы, якое адбывалася з вялікімі цяжкасцямі ў перыяд арганізацыйнай работы.
   1920 па 1928 гады Брэсцкі магістрат абяцаў адкрыць школу, але восем гадоў не мог гэта зрабіць, бо тэрыторыя не падпарадкоўвалася адміністрацыі горада. Толькі канфедэрацыя мясцовага грамадства Лаўрыновіча Вітольда з прадстаўнікамі магістрата аж 2 жніўня 1928 года па загаду Міністэрства унутраных спраў зацвердзіла прыналежнасць гэтай тэрыторыі да раёна Косічы.
Брест, Граевка, Леонид Волосюк    Гэтыя абставіны выкарыстаў Лаўрыновіч. І пры дапамозе Раённага аддзела перапісаў дзяцей, якія дабіраліся ў школу ў адлегласці ад дома па 3-4 кіламетры. Ён набыў неабходны школьны інвентар і арэндаваў памяшканне. Пасля такой падрыхтоўкі Лаўрыновіч звярнуўся да Бандурскага Часлава, інспектара па школам Брэсцкай вобласці, з просьбаю аб назначэнні настаўніцкага персанала. На радасць арганізатараў Бандурскі задавальніў іх прсьбу. І мясцовая школа рэальна пачала дзейнічаць.
   Адбывалася гэта ў перыяд дзесяцігадовай гадаўшчыны ўзраджэння “Славутай Рэчы Паспалітай Польшчы”. Куратарам школьнай Палескай акругі быў Гонсёроўскі Зігмунт, інспектарамі былі Падгурскі Зігмунт, Сцебёра Ўладзіслаў і яго намеснік Гладыш Павел.
   1 верасня 1928 года школу асвяцілі і адчынілі. Яна налічвала 83 вучні ў трох класах і двух настаўнікаў. 14 верасня 1928 года аддзел адукацыі назначыў дырэктарам школы Чэрнака Францішака с загадам арганізаваць школу – сямілетку.
Брест, Граевка, Леонид Волосюк    24 чэрвеня 1929 года кіраўніцтва школы атрымала загад наступнага зместу: “Куратурыум Палесскай школьнай акругі ў горадзе Брэсце над Бугам №1 – 9003/29 ад 19 чэрвеня 1929 года. У выніку выражанага згаджэння Маршалкам Юзэфам Пілсудскім агульнаадукацыйнай школе на Граеўцы прысвоена імя: “Імя Маршалка Юзэфа Пілсудскага” і ў выніку сцвярджэння Міністэрствам ад 11 чэрвеня 1929 года №11 – 14213/29 Куратырыум прысвойвае сямігадовай агульнаадукацыйнай школе на Граеўцы імя “ 7 – гадовая агульнаадукацыйная школа імя Маршалка Юзэфа Пілсудскага на Граеўцы”.
   Куратурыум Палесскай школьнай акругі 6 снежня 1929 года ў пісьме пад №108/29 загадаў рэарганізаваць тутэйшую школу з 5 – гадовай у 7 – гадовую і даў ёй нумар №9 у Брэсце над Бугам на Граеўцы. Загад пачаў дзейнічаць з 1 верасня 1930 года.
   1030/31 вучэбны год паачўся 1 верасня 1930 года. Школа налічвала 382 вучні. У той жа год быў набраны 7-мы клас, і яго скончылі 22 вучні. Школа размяшчалася ў трох арэндаваных будынках і налічвала 8 настаўнікаў.
   1931/32 вучэбным годзе школа налічвала 586 вучняў і 9 настаўнікаў. Школа размяшчалася ў чатырох будынках. Працаваць у такіх умовах было вельмі цяжка. Да таго ж аддалёныя адзін ад другога будынкі былі непрыгоднымі для выкарыстання пад школу. Але дзякуючы намаганням дырэктара школы і разуменню ўсіх цяжкасцей працы ў школе Прэзідэнтам горада Вэнжыкам Мечыславам пры падтрымцы Карбута і Рашкоўскага Магістрат набыў гэту тэрыторыю і гэты “Камень венгельны” школьнага будынка тут быў пакладзены. Асвяціў школу ксёндз Антоні Хмелеўскі. Праект будынка зрабіў інжынер Гарныш Віктар.

   Родная школа жыла сваімі клопатамі і радасцямі. У той час, калі я вучыўся, вельмі паважлівымі былі адносіны да настаўнікаў. Для нас, вучняў, яны з’яўляліся аўтарытэтамі, хаця розныя бывалі выпадкі, але заўсёды аўтарытэт настаўнікаў быў вялікі. Бо акрамя таго, што яны давалі нам веды па сваіх прадметах, дык яшчэ і выхоўвалі з нас людзей.
   Другім дырэктарам новай школы стаў Георгій Уладзіміравіч Ліневіч, які выкладаў у нас фізіку. Праз год ужо дырэктарам была жанчына – Вера Уладзіміраўна Жураўская, пры якой я заканчваў дзесяцігадовае навучэнне ў роднай школе. Георгій Уладзіміравіч потым яшчэ зноў працаваў дырэктарам, але наступнымі дырэктарамі сталі ўжо зноў жанчыны: Наталля Сяргееўна Гарай і цяперашняяя Таццяна Уладзіміраўна Саланенка, пры якой непасрэдна і быў дабудаваны новы корпус школы і зроблена рэканструкцыя старога. Цяпер мая шаснаццатая школа мае адпаведны прыглядны выгляд, што вельмі радуе. Бо і на рагу вуліц Чырвонагвардзейскай і Карасёва на тэрыторыі школы знаходзіцца перанесены з глыбіні двара бюст Герою Савецкага Саюза Карасёву, які прымаў удзел у 1944 годзе ў вызваленні Брэста ад намецка – фашысцкіх захопнікаў.
Брест, Граевка, Леонид Волосюк    У свой час у школе была цудоўна пастаўлена пашуковая праца, якой кіравала заслужаная настаўніца БССР Антаніна Васільеўна Башчук, настаўніца беларускай мовы і літаратуры, якой шмат паспяхова дапамагала настаўніца геаграфіі Ганна Міхайлаўна Машкоўская і лабарантка Раіса Пятроўна Буланда. Быў пабудаваны на сродкі ад збору металалому і макулатуры помнік загінуўшым вайскоўцам і партызанам ля дарогі непадалёк ад Белага возера. Быў створаны і Музей баявой славы па той пашуковай працы. Знаходзіўся ён пэўны час у будынку драўлянай ( былой польскай) школы. Антаніна Васільеўна шмат прапагандзіравала і родную мову і літаратуру, запрашаючы берасцейскіх літаратараў на сустрэчы з вучнямі старэйшых класаў, арганізавада паездку да паэтэсы Ніны Мацяш , калі тая яшчэ жыла ў роднай вёсцы ў бацькоўскай хаце. На вялікі жаль цяпер такіх сустрэч не стала, чым абядніла духоўнае жыццё школы. Доўгі час працаваў у школе і былы франтавік – афіцэр паэт Мікалай Рыгоравіч Цялічка, які родам з Украіны, а вершы пісаў на расейскай мове (ужо пэўны час выдае кніжкі на роднай украінскай). Канешне, у той час жыццё ў школе віравала ў іншым накірунку, бо такі быў момант увогуле ў жыцці краіны і школы, калі і адносіны паміж вучнямі і настаўнікамі былі больш паважальнымі. Яны зрабілі вельмі вялікі адбітак на мяне, як школьніка і чалавека ўвогуле.
   Зрэдзьчасу сустракаю сваіх былых настаўнікаў, якія знаходзяцца ў пэўным ужо узросце. Але памяць моцна трымае ўспаміны пра настаўніцу геаграфіі, нашага класнага кіраўніка Ганну Міхайлаўну Машкоўскую, першую настаўніцу Людмілу Кліменцьеўну Федарук, настаўніка нямецкай мовы Сяргея Міхайлавіча Пашкевіча, настаўніцу хіміі Ніну Аляксандраўну Смалеўскую, настаўніцу рускай мовы і літаратуры Майю Васільеўну Васільеву і іншых, якія давалі нам веды, якія выхоўвалі з нас, дзяцей, паўнавартасных грамадзян сваёй краіны. За гэта ім назаўжды вялікі дзякуй!

Лявон Валасюк

Фотогалерея
   Наша галерея предлагает познакомиться с фотоработами, посвященными в-первую очередь Бресту и брестскому краю. Представлены снимки различных авторов, различных исторических эпох.
Брест,  фото
Брест,  фото
Брест,  фото
Брест,  фото
Брест,  фото
Брест,  фото
Главная:Брест-Инфо:История:Фотогалерея:Ссылки:Контакты



35 000 компаний рекламируют свои товары и услуги здесь!