![]()
|
Татьяне
КРУПИНОЙ
БЕРАСЦЕ
Горад пашумвае вулкамi вузкiмi- мноствам галiнак з лiстамi дамкоў. Ходзяць тралейбусы мякка, бы вусенi зрэдку раскрыльваюцца ў матылькоў. Дрэва i ёсць маё цiха Берасце з кронай смyгi аблачынкi рудой. Столькi гадоў - i не менее вернасцi дрэву, што ўводзiць у сад гарадоў. 3 вечара фарбы - што ў ранняе восенi: доле цяплей, чым пад сiнню ўгары; дымнасць вытрынаў i жоўтыя россыпы- скрозь мiгацяць светлячкi-лiхтары. Cпeў берасцейкi нiбы берасцяначкi. Ночы таемнасць... у глыбiнi рукi да рук - закаханыя - цягнуцца, лёсы сплятаюцца, бы каранi. |
Восень
патрыярха
Памяцi мастака-педагога М.Д.Чурабы Празрыстыя кpoплi На кветках расы, На яблыках жоўтых, У спевах асы... 3 ciвой барадою Мастак на шашы. Эцюднiк старэнькi Ля тонкай душы... Хвалююся. Бачу: Няспешна iдзе... Чырвонае лicце Плыве на вадзе... ... Восеньскiм ранкам Яго стрэў ля моста... Так у жыццi ўсё Важка i проста... |
Плач
кнiгaукi
Над балотам Голас птyшкi - Голас кнiгaўкi - душы, Маёй страчанаи мяжы Памiж родным, Цёплым, блiзкiм Краем кветак i травы... Памiж вёскай I балотам - Птушка плача I крычыць: Што зрабiлася 3 народам? Хто мне зможа Памагчы? |
Чырвоная
вежа
Вежа - слуп, Магутны мур 3 чырвонай цэглы, Я адчуваю - Ледзве памяцъ закране, - Як волат - зубр 3 сiвой выходзiцъ цемры I трэцца бокам Аб мяне. I пад сабой, I над сабою Я чую крык. Лаулю стралу, Адказваю стралою I станаулюся зноў былою, Я не двайнк, Я - гэтых даляў вартаўнiк. ...Ачуюся з дарог. "Хто ж гаварыў са мною?" Нiкога побач. Толькi ноч з савою... |
На
скрыжаванi
Крыж сумлення, Адчаю i болю, Крыж небяспекi, Самоты, нуды Чорна - шэрыя крылы Pacnpaвiў над полем- На ўскрайкў бяды...
*** |
Сцежки да сядзибы Самыя непаўторныя i самыя памятныя iмгненнi чалавечага жыцця - у дзяцшстве. Якiмi б хмурынамi яно нi засланялася, у iм многа npociнi - радасцi, npociнi – надзеi. Вось i аўтар гэтай кнiгi вытокi-пачаткi свае ўваскрашае то з журбiнкаю, то з усмешкаю, то з пачуццём вiны за сваволлi, але нязменна - з любоўю i замiлаваннем. Ягоныя малюнкi памяцi даюць таксама ўяўленне пра побыт, звычю i мараль колiшняй беларускай вёскi, пацвярджаюць усталяваную фiласофскую iсцiну: у дзяцiнстве i юнацтве чалавек жыве будучыняй, у сталасцi - успамiнамi пра былое. Кiнжка, напiсаная жывою вобразнаю моваю, выклiча цiкавасць як у юнага, так i ў дарослага чытача. |
СЯДЗIБА Дзедава сядзіба з яблынямі, грушамі і вішнямі заўсёды вабіла мяне сваім хараством, спакоем і ўтульнасцю. Там я знаёміўся з цэлым светам кветак, раслін, птушак і розных кузачак і мурашоў. Я разгледзеў, здаецца, кожны кавалачак зямлі ў гародчыку, кожны кусцік, кожную галінку. І ўсякі раз нібы адпраўляўся ў далёкую і цікавую вандроўку. Часам я знаходзіў выпадковыя незвычайныя рэчы: цёмную медную манетку часоў расійскіх цароў, гузікі мінулай вайны, гільзу ад патрона, кавалачкі глінянага посуду, самаробныя оржавыя цвікі... Знаходзіў рэчы летам, калі корпаўся ў гародчыку з бабуляю ці сам: палолі грады, збіралі каларадскіх жукоў. А ўвосень, калі капалі бульбу ў цёплыя дні, калі зямля прасыхала зверху і асыпалася пульхным попелам, “адчыняліся” патаемныя скарбы дзедавага падворка. Колькі рук перабірала тую зямлю, колькі ног таптала яе, сведкаю якіх часін была яна, якія толькі віры не праносіліся над ёю! Дажджы і людскія слёзы крапілі яе, сушыла сонца і небывалыя пажары, калі ў вёсцы выгарала шмат хацін... Але не праходзілі бокам і радасці. І зараз, калі я ўспамінаю тыя гады, перад вачыма стаіць той невялікі кавалак зямлі з хатаю і хлявамі, з падворкам і калодзежам, са старымі самотнымі дрэвамі, што быццам засталіся вартаваць мінулае жыццё, пакінутыя пабудовы, самотную цяпер радзіму. А жыццё працягваецца, пульсуе сваім непаўторным сэнсам і хараством. |
Кожны раз, калі ў думках наведваюся ў вёску да сваіх дзеда Івана і бабулі Ефрасінні, дык сядаю на любімае месца каля чорнага дубовага стала перад акном. Самае ладнае месца ў старой дзедавай хаце. Праз акно відна вясковая вуліца, можна паназіраць за аднавяскоўцамі. Седзячы ля старадаўняга прыгожага стала з ужо абцёртымі краямі, я адчыняю шуфляду і бачу там кніжку ў жоўтай вокладцы пра савецкіх піянераў. Гэту таўсматую кніжку калісьці падарылі майму старэйшаму брату Анатолю ў школе. З таго часу яна ляжыць у шуфлядзе, стала як памяць пра той час, як старая рэліквія. Калі я ўжо крыху чытаў самастойна, то гэта кніжка зноў трапіла ў дзедаву хату. І я пачаў гартаць яе, разглядаючы малюнкі з чорнымі тлустымі літарамі. Кніжка (а яна была другой пасля майго буквара) змяшчае шмат апавяданняў пра вядомых піянераў шматнацыянальнай вялікай савецкай дзяржавы. Я чытаў тыя апавяданні – і перада мною адкрывалася геаграфія нашай неабдымнай радзімы. Разам з піянерамі я пабываў на Далёкім Усходзе, на Поўначы, у цёплых паўднёвых краінах. Прайшлі гады... Як перамянілася жыццё! Толькі гэтак жа нязменна ляжыць у скрыні стала таўсматая кніжка з жоўтымі зацёртымі вокладкамі. Хата самотна пазірае вокнамі на вясковую вуліцу. Дзед з бабуляю даўно памерлі. І толькі калі - нікалі я наведваюся з цёткаю Волькаю ў родную хату... Адчыняю шуфляду – а там знаёмая кніжка пра савецкіх піянераў шасцідзесятых. Краіны, якой ужо не існуе... Часам перагортваю, прабягаю вачыма па радках. Але чытаць не падмывае. Піянеры тыя – звычайныя дзеці, многія з вёскі, як я, але такія ўжо правільныя: і не свавольнікі, і выдатнікі ў вучобе, і ахвочыя да працы, – усе на адзін твар, нават у лес па ягады і ў грыбы ходзяць чысценька апранутыя, у чырвоных гальштуках... Толькі памяць пра кніжку – жывая... |
Я брыў па апалай лістоце, напаўняючы грудзі пахамі асенняга лесу, калі раптам пачуў угары знаёмыя журботныя гукі. У іх адчувалася незразумелая жаночая трывога, хапатлівасць... Я ўважліва ўзіраўся ў неба... Ляцелі гусі... Зачараваны палётам птушак, я слухаў іх галасы і зусім забыўся пра грыбы. Сумны настрой гусей пачаў перадавацца і мне. Я спасцігаў іх птушыны сум... Расставанне з роднымі мясцінамі... Расставанне, мажліва, для некага – назаўсёды... Я пазіраў на гусей, якія аддаляліся ўсё больш і больш, і мне хацелася прыпыніць, затрымаць іх палёт, пакінуць птушак на роднай зямлі, у родным паветры... Без гусей будзе няўтульна і сіратліва рэчкам, лугам, балотам. Галасы птушак сціхлі. Яны расталі ў нябесных прасторах. Я ўтаропіўся ў зямлю, працягваў шукаць грыбы, а трывожныя па - жаночаму галасы гучалі і гучалі ўва мне... |
Пасля
Першай сусветнай вайны, калі дзед вярнуўся ў вёску з бежанцаў
са сваёй маці і малодшым братам, застаў пустэчу, холад, голад...
Вакол чарнелі папялішчы, расла лаза, буяла крапіва з лебядою.
Нанова адбудавалі на прыпасеныя царскія чырвонцы сваю хату.
Тады дзед быў малады, прыгожы, здаровы... Падабаўся людзям з
суседніх вёсак, дзяўчатам ... Можна сказаць, за гэта часта яго
запрашалі да сябе, частавалі. Так што спачатку было цярпіма...
Дзед любіў спяваць старыя песні. Шмат. Бацька мой, як вырас
і стаў дарослым, падпяваў, як мог. Потым дзед казаў: ”Гэто горілка
спывала...” ...Аднойчы дзед з бабуляю паехалі з дому ў Дзевяткі.
Спачатку заехалі на магілу ў Тэўлях да меншай дачкі, якая памерла
рана, у трыццаць восем гадоў. Потым завіталі ў Кобрын да нявесткі,
да сына. І толькі пасля ўжо паехалі да нас. Пераначавалі, ранкам
пабывалі ў старэйшага ўнука Анатоля. Дзед потым казаў:”Калісьці
мой генерал не жыў у такіх пакоях, як цяпер жыве мой унук!”
Па дарозе дадому заехалі да бабулінай сястры ў Крыўляны за Жабінкай.
Але сястры не было, дык адразу павярнулі ў свае Песцянькі...
Дзед казаў: ён ( унук ) як прыедзе да нас, то быццам сонца ўзыдзе...
Я заходзіў на падворак. Дзед сядзеў з маім бацькам ля хлеўчыка
на сіняй старой лаўцы. Яны ціха размаўлялі... Бацька са старэйшым
сынам... |