brest-sv.com биография культура контакты
 
Брест, история Брестской крепости


Алесь Каско




БЕРАСЦЕ

Горад пашумвае вулкамi вузкiмi-
мноствам галiнак з лiстамi дамкоў.
Ходзяць тралейбусы мякка, бы вусенi зрэдку раскрыльваюцца ў матылькоў.

Дрэва i ёсць маё цiха Берасце
з кронай смyгi аблачынкi рудой.
Столькi гадоў - i не менее вернасцi дрэву,
што ўводзiць у сад гарадоў.

3 вечара фарбы - што ў ранняе восенi:
доле цяплей, чым пад сiнню ўгары;
дымнасць вытрынаў i жоўтыя россыпы-
скрозь мiгацяць светлячкi-лiхтары.

Cпeў берасцейкi нiбы берасцяначкi.
Ночы таемнасць... у глыбiнi
рукi да рук - закаханыя - цягнуцца,
лёсы сплятаюцца, бы каранi.


БЯССОННЕ

Доўга стукала вида,
доўга маятнiк штукарыў,
доўга нейкая брыда
грызла ўпоцемку сухарык..

Марна адключыў ваду,
марна запынiў гадзiннiк,
марна шуструю брыду
ў кут загнаў пад халадзiлнiк

Бы настырная вада,
бы скрабня нахабнай мышы,
бы гадзiннiка хада
невыноснай стала цiша

Смяглi губы - снiў ваду.
чуў ход часу скрозь дрымоту
I не меней за брыдy,
бы сухар, грыз адзiноту.

Малюнак

Бегемот сядзщь на плоце,
кот па вушы - у балоце.
- Эй, мастак, тут што за дзiва,
ты малюеш непраўдзiва!
Хай сядзщь на плоце кот,
а ў балоце - бегемот.
Ды адказвае мастак:
- Часта можа быць i так:
дужа спрытны - бегемот
i лянiвы надта - кот.

Маляры

Здзiўлена жмурыцца
сонца ўгары:
сёння на вулiцы ўсе
- маляры.

Кожны старанны,
не да размоў.
Беляць парканы,
сцены дамоў.

На пераходзе
i ля прысад
белым абводзяць
чорны асфальт.

Белыя лаўкi
аж зiхацяць,
вунь нават ластаўкi
ў белым ляцяць.

Боязь тулiцца
i да бяроз.
Не памылiцца б -
белыя скрозь!

Пералiваецца
бель-белiзна
- Як называецца свята?
- Вясна.

ТРАВАКОС

З лугу ў сухадолле збег кулiк,
вецер знiк у хмызняках замглёных,
Перш, чым травы, намiраt крык
гэтых траў шумлiвых i зялёных,

Перш, чым мы прыходзiм да каца,
цiхне смех i высыхаюць слезы ...
Я не разумеў того касца, што
аднойчы ўпаў вачмi ў пракосы.

Целам жыў -i шкадаваў душы, i
малiўся над духмянай пожняй: дай
зялёным к рыкам даражыць да
апошняй xвiлi, да апошняй!

 
Ужо выпростваецца шлях
у светлы Сад цi ў Сутарэннi...
Дзесь там, у iншым вымярэннi,
не прыйдзе гэты свет i ў снах.

Сказаць, пакутаваў? Трываў.
Губляў апiрышча? Сябрамi
не быў абдзелены; з гадамi
па ix найболей сумаваў.

A ўcё ж не велъмi даражыў,
жыў неабвержнай праўцай тою,
што шлях бясконцы - за мяжою,
але кароткi - да мяжы.

Я спагадаў усёй душой
таму, хто кволiўся прызнацца:
перад сыходам - не сцурацца
пякучай крыўды, што прыйшоў.

 
   








   
       

Яндекс.Метрика